Quantcast
Channel: Родная Вера. Беларусь »Места Силы Белой Руси
Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Крыніцы у Язычнiцтве

$
0
0

Крынiца – сакральны аб’ект, звязаны з культам вады. Апрача Крынiц. ушаноўваліся некаторыя азёры, калодзежывытокі рэк.У “аповесці мінулых гадоў” пра ўсходніх славян часоў паганства паведамлялася: “Бяху же тогда погани, жруще езером и кладзем и рощением”.

Прыхільнікі паганства асуджаліся і ў “Слове на памяць епіскапа”: “Ты Бога оставив, рекам и источникам требы пологаешь и жреши яко Богу твари бездушной”. Кірыла Тураўскі ў сярэдзіне XII ст. выказваў задавальненне з прычыны заняпаду політэізму: “Не нарекутся богом стихии, ни солнце, ни огонь, ни источницы, ни древа”. Гэтыя выказванні сведчаць, што славяне-паганцы шанавалі як святыні крынiцы, азёры, калодзежы, рэкі і прыносілі ім ахвяраванні.

Археолаг Ю. Уртанс выявіў на тэрыторыі Латвіі сляды пакланення Крынiцам. яшчэ ў каменным веку. У Беларусі ў многіх месцах вядомыя Крынiцы, якія ўшаноўваюцца як святыя, і лічыцца, што вада з іх дапамагае ад многіх хваробаў ( блізу г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага, в. Драгунова Расонскага, в. Боркі Пінскага, в. Любанічы Талачынскага р-наў ды інш.). Блізу в. Кліны Слаўгарадскага р-на ёсць Сіні калодзеж (святая Крынiца.), а праз некалькі кіламетраў ад яго – 2 камяні-следавікі, паводле падання звязаныя з ім. Святая Крынiца. з размешчаным каля яе каменем-следавіком ёсць недалёка ад в. Астроўна Бешанковіцкага р-на. Блізу в. Смаляры Барысаўскага р-на, ля падножжа Святаянскай гары, ёсць Святая Крынiца., недалёка ад яе з даўніх часоў святкуюць Купалле. Каля в. Палыкавічы Магілёўскага р-на ў 1900-ыя гады былі К. (захавалася і цяпер) і дуб, якія насельніцтва ўшаноўвала як свяшчэнныя. Паводле дадзеных хімічнага аналізу, вада з гэтай Крынiцы. утрымлівае алюміній, фтор, магній і іншыя элементы. Недалёка ад вытоку р. Вяллі (Докшыцкі р-н) знаходзіцца культавы камень Сцёп –(сцёб) – камень (гл. Сцяпан). Раскопкі Э. Зайкоўскага ў 1992, 1994 гг. На беразе Крынiца., з якой выцякае р. Вільня (левы прыток Вяллі), засведчылі наяўнасць культурнага пласта з ляпной штрыхаванай (першыя стагоддзі н. э.), “аблітай” (сярэдзіна – другая палова І тыс. Н. э.) і ганчарнай керамікай, што сведчыць пра знаходжанне там свяцілішча. Да нядаўняга часу там стаяў Чортаў камень (гл. Чортавы камяні). Адзінавы культавы комплекс уяўлялі святая Крынiца. і камень-следавік блізу в. Сянежыцы Навагрудскага р-на. Культавыя Крынiца. вядомыя каля падножжа некаторых гарадзішчаў (в. Крынічкі, б. Пупелічы, барысаўскага р-на і г. Капыль).

На думку польскага даследніка В. Шафраньскага, размяшчэнне свяцілішчаў каля культавых Крынiц, якім прыпісвалася апладняльная сіла, было звязаная з культам багіні ўрадлівасці.

У беларускім фальклоры прасочваецца сувязь паміж культам Крынiц і фальклорнай гераіняй Кацярынай – “багатыркай” ( у нейкай меры адпавядае святой Кацярыне), паганскім прататыпам якой была, верагодна, жаночая пара Вялеса. Яна была таксама апякункай шлюбаў і парадзіх, мела дачыненне да жывёльнага свету, асабліва да мядзведзяў, характыразавалася волатаўскім ростам і сілай (гл. Валатоўны).

Даследаванні вады з шэрагу Крынiц паказалі, што яна вызначаецца высокімі смакавымі якасцямі, адрозніваецца нярэдка хімічным складам, валодае ў закрытым посудзе і не псуецца.

Пасля прыняцця хрысціянства царква мусіла прыстасоўваць паганскія святыні да сваіх мэтаў, і многія Крынiцы набылі функцыю прошчаў.

Культ свяшчэннях Крынiц у перажыткавых формах захоўваецца і дагэтуль уключаючы ў сябе і некаторыя адмысловыя абрадавыя дзеянні, як правіла, каляндарна прымеркаваныя. Так, на Палессі штогод у пятніцу на дзевятым або дзесятым тыдні пасля Вялікадня (на Пятроўку) свяцілі К. або калодзеж. Абрад палягаў у акунанні крыжа ў бочку з вадой і выліванні гэтай вады ў Крынiцы, пасля чаго вадой карысталіся з розных патрэбаў.

ссылка


Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Trending Articles