Знаходзіцца паміж Ашмянамі й Навасёлкамі. Сваю знакамітасьць Нявесьцін камень атрымаў дзякуючы прыгожым лягендам.
Па адной вэрсіі дзяўчына кінулася ў роў за сваім жаніхом, які тануў. Раптам вада ўся высахла, а сьлёзы дзяўчыны ператварыліся ў камень. Па іншай гісторыі, камень знаходзіцца на месцы паганскага капішча, дзе ў дахрысьціянскія часы людзі бралі шлюб. Яшчэ адно паданьне кажа, што пад гэтым камнем пахавана паслухоўніца, якая шчыра малілася за маладых жанчын у шлюбе. У мясцовых была прымета: калі маладыя не сходзяць да камня перад вянчаньнем, сямейнае жыцьцё будзе дрэнным, ці можа ня быць дзяцей. Гавораць, калі дзяўчына хоча хутчэй выйсьці замуж, ёй трэба абавязкова дакрануцца да валуна і надзеі спраўдзяцца.