Большась назваў, якія паходзяць ад слова «камень» з’яўляюцца хархарактарыстыкамі і як бы загадзя азначаюць, што мясціны, дзе вёскі носяць адпаведныя назвы, камяністыя. Але вось назва Вялейскага Каменна, хаця таксама звязана з каменем, але больш па прычынах гістарычнага характару.
Жыхары гэтай вялікая, раскінутай па правым беразе Віліі, вёскі добра ведаюць: сваё імя яна атрымала ад сьвятога каменя. …Ляжыць гэты камень пасярод вёскі. Вакол пасаджана бульба, толькі каля самага каменя застаўся вастравок некранутага дзірвана. Гаспадар гэтага надзелу зямлі, відаць, улічваючы пастянную цікавачць турыстаў, зрабіў у плоце, насупраць каменя брамку.
Перш за ўсё здзіўяюць памеры і форма гэтага цёмна-ружовага прыгажуна. Вышыня больш за паўтара метра, ды яшчэ, напэўна, і «падмурка» пад ім з добры метр. А формай нагадвае звон. На камені выбіты, з захаваннем строгай прапарцыянальнасці абрысу, праваслаўны крыж. Па баках ад яго наразборлівыя, сьцёртыя часам, надпісы. Асобныя літары можна разгледзіць – гэта кірыліца.
Даўно дасьледаваны вучонымі, камень зьяўляецца маннументальным помнікам эпіграфіі XII стагодзя, аднесены да так званых Барысавых камянёў, з якіх чатыры, найбольш вядомыя, знаходзіліся у пойме Заходняй Дзвіны.
Лічыцца, што гэтыя камяні былі адзначаны полацкім князём Барысам Усяславічам.
Надпіс на камяні цяжка разабраць, цалкам ён яшчэ не прачытаны, але і крыж, і літары тут такія ж, як і на Барысавых камянях. Відаць, да прыняцця хрысціянства, гэтыя берагавыя камяні, якіх у вытоках Вяллі было некалькі, з’яўляліся паганскімі(крыўскімі) свяцілішчамі. У першай палове XII стагодзя, якраз пад час ажыўлення крыўскіх вераванняў, камяні па загаду князя-хрысціяніна і былі пазначаны крыжамі.
Меркаваць аб узросьце вёскі складана. Паселішча безумоўна старажытнае, як і большась вёсак на нашых буйных рэках, якія стагоддзямі былі гандлёвымі й транспартнымі артэрыямі. А ймя сваё вёска атрымала, і гэта зусім відавочна, ад старыжытнага каменя-волата.
Адным з першым камень на Віліі апісаў у кнізе «Вялля й яе берагі», 1871 г. заснавальнік баларускай навуковай археалогіі К.П. Тышкевіч. Больш дасканала гісторыю назвы й самаго каменя апісаў Л.Т. Пракопчык.
«Глёбус Беларусі», травень 2004 г
Узята з праекту «7 цудаў Меншчыны»
http://vialejka.info/1444-kamen-veracishyn-khrjest.html