Quantcast
Channel: Родная Вера. Беларусь »Места Силы Белой Руси
Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Камяні-следавікі

$
0
0

Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя).

Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. На тэрыторыі Беларусі іх налічваецца каля 100.

Распаўсюджанасць у свеце. Камяні з паглыбленнямі ў выглядзе следа сустракаюцца па ўсім свеце, і паўсюль лічацца культавымі. Адзін з самых вядомых — так званы След Адама на востраве Цэйлон. Гэты вялікі адбітак нагі на гранітнай скале будысты прыпісваюць Будзе, мусульмане – Магамету. Наскальныя выявы слядоў таксама сустракаюцца ў Скандынавіі, Карэліі, Сібіры. Яшчэ ў V ст. да н. э. Герадот у «Нарысах пра старажытную Скіфію» апісваў наскальную Ступню Геракла на беразе Днястра і падкрэсліваў, што мясцовае насельніцтва яе абагаўляе. У сярэдзіне XIX ст. у Паўднёвай Афрыцы, на тэрыторыі цяперашняй Батсваны, падобны след апісаў падарожнік Дэвід Лівінгстон: адбітак нагі можыа было разгледзець каля аднаго з калодзежаў. Мясцовыя жыхары прыпісвалі яго першаму чалавеку, які выйшаў з гэтага месца на зямлю. Праз некалькі гадоў падобны след быў выяўлены фермерам Стофелам Кутсі па суседстве – у Трансваалі. Знойдзены ім адбітак ступні меў 1,3 м у даўжыню і 0,76 см у шырыню. Вялікая колькасць камянёў-следавікоў сустракаецца на тэрыторыі Усходняй Еўропы, асабліва ў раёнах, блізкіх да Балтыйскага мора.

Изображение
Камень-следавік на могілках у в. Сянежыцы Навагрудскага раёна са слядамі Багародзіцы, і чорта, які за ёй гнаўся (крыніца фота: zvyazda.minsk.by)

Даследванні. Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з’яўлення «слядоў» рабілі многія даследчыкі. Паводле меркаванняў А.А. Фармозава і Б. Альмгрэна, культ камянёў-следавікоў узнік у другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры, у канцы бронзавага веку. Існуе навуковае меркаванне, што камяні-следавікі з’яўляюцца памежнымі ці адміністрацыйнымі адзнакамі. Некаторыя даследчыкі перыяд высякання слядоў адносяць да эпохі вікінгаў. Ёсць і іншыя тэорыі. Нягледзячы на строгую забарону ствараць выявы Бога, чалавек шукаў адзнакі Яго бачнай прысутнасці — такім чынам з’явіліся выявы слядоў Бога. 3 пашырэннем хрысьціянства многія следавікі сталі аб’ектамі пакланення, а сляды на камянях атаясамліваліся са слядамі Хрыста ды іншых хрысціянскіх святых.

На Беларусі яшчэ ў першыя паслярэвалюцыйныя гады этнограф М. Мялешка спрабаваў сабраць звесткі са старых публікацый пра беларускія следавікі, улічыў і свае назіранні. У выніку атрымалася, што колькасць гэтых валуноў перасягае два дзесяткі. Праз паўстагоддзя следавікі зацікавілІ археолагаў Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага. Першыя ж іх абагульненні далі лічбу, блізкую да пяцідзесяці.2 (ст.147) Зараз на тэрыторыі Беларусі камянёў са слядамі на іх паверхні налічваецца больш за 100. У асноўным гэтыя адзнакі маюць невялікія памеры: ад 0,5 да 1,5—2,0 м у дыяметры і ад 0,3 да 1,0 м у вышыню. Самі ж сляды на камянях паглыблены на 1-3 см і маюць памеры натуральных слядоў чалавека і жывёл. Найчасцей на камені месціцца адзін след, але зрэдку сустракаюцца і два, і нават тры. Валуны з адбіткамі далоні адзінкавыя.1 (ст.33) Большасць валуноў-следавікоў — параўнальна невялікія глыбы, якія рэдка перасягаюць сваімі памерамі 1,5—2 м. Паглыбленні-сляды на іх арыентаваныя па-рознаму, хаця часцей наском на поўнач.2
2. Камень-следавік ля в. Бабры, Лідскі раён (крыніца фота: www.mytravel.by)
Утварэнне назваў. Амаль кожны слядок мае імя. Звычайна знак звязвалі з хрысціянскімі святымі. Сляды прымалі за «рэчавыя доказы» знаходжання жыхароў неба на зямлі. Часцей за ўсё прыгадваюць Дзеву Марыю. Шмат валуноў з імёнамі След Боскі або Боскі Слядок, Боская Ножка, След Хрыста і інш. Часам сляды суадносяць са святымі Міколам, Пётрам, анёламі (След Анёлка). Есць След Святой Панны.
Часам праз хрысціянскія напластаванні прабіваецца больш старажытная назва. Некалі, напрыклад, на беразе Свіслачы ляжаў валун След Валатоўны, які быццам бы яна пакінула, пераступіўшы цераз раку. Недзе ў Паазер’і быў камень Дзявочы След. Паводле падання, яна таксама была волаткай. Зразумела, што такія адбіткі буйнейшыя, чым у святых.

Изображение
Камень-следавік ля в. Бабры, Лідскі раён (крыніца фота: www.mytravel.by)

Большасць следавікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, маюць некалькі назваў, паколькі з імі звязана некалькі варыянтаў паданняў. Напрыклад, у в. Масцішча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці пра камень-следавік з урочышча Баравіны, які ў І970-я гг. быў знішчаны, расказвалі тры варыянты паданняў. Паводле аднаго з іх, у камень ператварылася вяселле, якому перагарадзілі дарогу. Другое паданне распавядала пра тое, што роўна апоўначы тут з’яўляюцца прывіды і танчаць чэрці. Трэці варыянт запэўніваў, што каля каменя аднойчы быў знойдзены гліняны гаршчок з грашыма. Са скарбамі звязаны і камяні са следам Зайца ў вв. Чурылава Мёрскага і Альшаны Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці.

ссылка


Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Trending Articles