Quantcast
Channel: Родная Вера. Беларусь »Места Силы Белой Руси
Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Браслаўскія азёры –азёры паганскага бога Велеса

$
0
0

Сярод Браслаўскіх азёр ёсць і такія, якія нагадваюць сучасным беларусам пра паганскае мінулае. Адныя з найбуйнейшых азёр нацыянальнага парка на Віцебшчыне называюцца Волас Паўночны і Волас Паўдневы.

Першапачаткова даследчыкі звязвалі іх назвы з балцкім словам “вал”. Аднак пазней стала відавочнай аналогія з богам Вялесам*. Тым больш, што побач з берагам аднаго з азёр ляжыць Воласкі камень.

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры стварыўся вакол сеткі шыкоўных і таямнічых азёр Віцебскага краю. Яго агульная плошча складае 71,5 гектараў. На гэтых землях жывуць 189 відаў птушак, 45 з якіх – альбо рэдкія, альбо паступова выміраюць. Тут растуць 500 відаў раслін, 20 з якіх прызнаны рэдкімі для Беларусі. А таксама менавіта тут можна назіраць рэльефы, створаныя ледавікамі, і паганскія валуны, і біягрупы унікальных дрэваў, і выспы на азерах.

*Вялес –бог жывёлагадоўлі, багацця, уладар замагільнага свету, апякун абрадавай паэзіі і паганскіх жрацоў.

http://www.usebelarusy.by/be/content/krayaglyady/24534/24535/25737


Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Trending Articles