Quantcast
Channel: Родная Вера. Беларусь »Места Силы Белой Руси
Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Камянi-следавiкi. Валуны. Традыцыя.

$
0
0

 

Як сведчаць гістарычныя звесткі, культ следавікоў – устойлівая з’ява, яго не змагла знішчыць нават новая рэлігія, якая прыйшла на змену старым дзедаўскім вераванням. 3 увядзеннем хрысціянства на нашых землях, валуны са слядкамі таксама набылі ў гэтым веравызнанні значнае месца, занялі сваю адметную нішу.

Так, у сярэднявечных дакументах узгадваецца, што яшчэ ў XVI ст. следавікі знаходзіліся ў касцёлах і цэрквах амаль па ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, ёсць звесткі пра іх захаванне ў касцёле старажытнага Барысава. Не пашанцавала храмам у савецкі час — гады бязвер’я і атэізму. Падчас розных будаўніцтваў шмат культавых камянёў разбівалі ці ўзрывалі, а пры правядзенні меліярацыйных работ валуны вялікіх і сярэдніх памераў спіхвалі ў канавы і засыпалі зямлёй. У наш час, калі традыцыі продкаў ушаноўваюцца і належнае месца надаецца вывучэнню гісторыі свайго народа, культ валуноў зноў набывае ранейшае значэнне.

Нягледзячы на тысячагадовае хрысціянства, сярод насельніцтва захавалася шмат язычніцкіх абрадаў і звычаяў. I сёння людзі лічаць камяні-следавікі святымі і лекавымі. Калі ж такі камень знаходзіцца побач з водным патокам, то і вада ўшаноўваецца як жывая і цудадзейная. Валунам-следавікам некалі прыносілі ахвяраванні (воўну, грошы), гэта робяць і ў наш час. Валуны са слядамі заўсёды карысталіся асаблівай пашанай, выконвалі пэўную ролю ў традыцыйных народных абрадах і практыках. Яшчэ ў XX ст. да многіх з іх адбываліся хросныя хады, ці паломніцтвы. У в. Гостбішчы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці да каменя ішлі на Вялікдзень, у в. Сорагі — на Дзявятнік, Сёмуху, Макавей, у в. Дзюрдзева (сучасны Маяк) Слуцкага раёна Мінскай вобласці – на Міколу, у в. Арэхаўск на Аршаншчыне — на Юр’я. У Віцебскай вобласці каля камянёў у в. Мікулкі Пастаўскага раёна і ў в. Клінавое на Шаркаўшчыне і дагэтуль збіраюцца на Яна.

spadczyna.com


Viewing all articles
Browse latest Browse all 43

Trending Articles